Затрыманыя мужчыны, якія перапраўлялі ваеннаабавязаных украінцаў у Беларусь
Фота затрымання злачынцаў / Памежслужба Украіны
У адным з памежных раёнаў Чарнігаўскай вобласці затрыманыя двое мужчын, якія перапраўлялі ваеннаабавязаных украінцаў у Беларусь. Пра гэта паведамляе Памежная служба Украіны.
Пры сабе затрыманыя мелі аўтамат Калашнікава, пісталет Макарава, патроны да зброі і грошы. Як аказалася, "паслуга" такой пераправы каштавала 100 тысяч грыўняў (прыкладна 2500 долараў — рэд.).
У дачыненні да затрыманых узбуджана крымінальная справа за арганізацыю незаконнай перапраўкі асоб праз дзяржаўную мяжу Украіны.