Затрыманы адзін з былых кіраўнікоў міліцыі Адэскай вобласці (фота)
Палкоўнік Дзмітрый Фучэджы апынуўся за кратамі.
Падчас падзеяў 2 траўня, калі ў Адэсе адбыліся сутыкненні ўкраінскіх патрыётаў і прарасійскіх штурмавікоў, ён займаў пасаду намесніка кіраўніка міліцыі ў Адэскай вобласці, адказваў за пытанні грамадскай бяспекі. Фучэджы асабіста прысутнічаў у цэнтры горада, ішоў побач з баевікамі з прарасійскіх арганізацый. Тады міліцыя паводзіла сябе пасіўна ды яшчэ прыкрывала злачынцаў, якія стралялі ва ўкраінскіх патрыётаў.
4 траўня палкоўнік Дзмітрый Фучэджы выконваў абавязкі кіраўніка міліцыі Адэскай вобласці. Менавіта ў гэты дзень з міліцыі былі выпушчаныя дзясяткі затрыманых баевікоў.
У Адэсе працягваецца следства па справе аб масавай гібелі людзей на вуліцах горада і падчас пажару ў Доме прафсаюзаў. Верагодна, затрыманні міліцэйскіх начальнікаў працягнуцца.
Фота — censor.net.ua