Затрыманую пацыентку анкадыспансера ў Мазыры адпусцілі да суда

Мазырскі анкадыспансер

Мазырскі анкадыспансер / mcgp.by

Да суда адпусцілі дадому палітзняволеную маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера. У Ірыны Левінай, якую вінавацяць па "справе Гаюна", дыягнаставаная складаная форма лімфомы.

Жанчыну затрымалі 25 чэрвеня. Паведамлялася, што на затрыманні былі некалькі чалавек у поўнай экіпіроўцы і з дубінкамі. Жанчыну схапілі на вачах у пацыентаў і персаналу анкадыспансера.

У дзень арышту яна прайшла тамаграфічнае абследаванне, ёй прызначылі чарговую працэдуру хіміятэрапіі.

Паводле звестак праваабаронцаў, цяпер Левінай змянілі меру стрымання: яе адпусцілі да суда пад падпіску аб нявыездзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.