Затрыманне ў Гомельскім універсітэце транспарту
Кастусь Тэнц / vk.com
Затрымалі студэнта Гомельскага дзяржуніверсітэта транспарту Кастуся Тэнца, ураджэнца Рэчыцы, паведамляе palesse.press. Аднакурснікі кажуць, што ён часта ладзіў розныя акцыі для прапаганды беларускай мовы — віктарыны, дыскатэкі з беларускамоўнымі песнямі, экскурсіі. У пачатку восені хлопец арганізаваў ва ўніверсітэце Тыдзень беларускай мовы. Усе мэрапрыемствы ўзгадняліся з кіраўніцтвам ВНУ.
Затрыманне магло адбыцца 8 снежня. Прычыны яго пакуль невядомыя. Ужо пасля таго, як студэнт трапіў за краты, нехта заходзіў на яго старонку ў сацсетцы.