Залевы, навальніцы і моцны парывісты вецер — прагноз надвор'я на чацвер

Дождж / БЕЛТА
У чацвер, 17 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а па паўднёвым усходзе — у многіх раёнах, зранку і ўдзень — на большай частцы тэрыторыі краіны процйдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Пры навальніцах месцамі прагназуюцца моцныя залевы. уначы і зранку ў асобных раёнах туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах — парывісты. Удзень месцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру да моцнага парывістага — 15-20 метраў за секунду. У Мінску прагназуецца навальніца. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэрмометры ўначы пакажуць 12-18 градусаў цяпла, месцамі будзе 10-11 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +21...+27 градусаў.
18-19 ліпеня ўмовы надвор'я будзе вызначаць цыклон з цэнтрам над тэрыторыяй Беларусі. Таму чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Па ўсёй краіне прагназуюцца дажджы, часам — моцныя. У пятнцу магчымы град. Вецер будзе парывісты, у асобных раёнах — моцны парывісты. Удзень чакаецца 18-25 градусаў са знакам "плюс".


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.