Захворванне на COVID ў свеце расце — усталяваны новы антырэкорд
З пачатку пандэміі ад каранавіруса ў свеце памерлі больш за 5 мільёнаў 600 тысяч чалавек / Reuters
Больш за 21 мільён чалавек заразіліся каранавіруснай інфекцыяй за мінулы тыдзень (з 17 па 23 студзеня) у свеце. І гэта чарговы максімум. Пра гэта гаворыцца ў традыцыйнай справаздачы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).
Рост хворых у параўнанні з папярэднім тыднем склаў 5%, колькасць смяротных выпадкаў вырасла на 1%.
Колькасць інфікаваных адчувальна павялічылася ў Усходнім Міжземнамор'е (на 39%), Паўднёва-Усходняй Азіі (на 36%) і Еўропе (на 13%). Пры гэтым каля паловы ўсіх новых выпадкаў тыдня (47%) прыпадае на еўрапейскія краіны.
У Афрыцы і Амерыцы колькасць новых выпадкаў COVID, наадварот, скарацілася (на 31% і 10% адпаведна).
Па дадзеных СААЗ на 25 студзеня, у свеце з пачатку пандэміі было зарэгістравана каля 352 мільёнаў 797 тысяч інфіцыраваных і больш за 5 мільёнаў 600 тысяч памерлых.
У Беларусі з пачатку пандэміі каранавірус быў выяўлены ў 730 тысяч 207 чалавек. Гэта таксама дадзеныя на 25 студзеня. Памерлі 5 тысяч 959 пацыентаў. Да канца студзеня-пачатку лютага беларускія медыкі чакаюць новую хвалю захворвання, выкліканую штамам омікрон. Ужо зараз каля паловы выпадкаў, якія выяўляюць у Мінску, прыпадае на долю гэтага штаму. Да рэгіёнаў ён яшчэ толкам не дабраўся, але гэта справа часу, казала на днях намеснік міністра аховы здароўя Алена Краткова.