Зачыстка: мінімум восем транс-персон затрыманыя ў Беларусі
Сцяг ЛГБТК+ / pixabay.com
Масавая зачыстка ЛГБТ-супольнасці праходзіць у Беларусі, паведамляе іныцыятыва TG House Belarus, якая аб’ядноўвае транс-персон краіны.
Сілавікі праводзяць ператрусы, затрымліваюць, прызначаюць штрафы і нават пачынаюць крымінальныя справы. У верасні затрымалі як мінімум восем трансперсон. На большасць з іх склалі пратаколы за "хуліганства". На дваіх чалавек пачалі крымінальныя справы — ім інкрымінуюць распаўсюд парнаграфіі.
TG House Belarus плануе справаздачу аб зачыстцы перадаць праваабаронцам.