За некалькі дзён абстрэлаў у Белгародскай вобласці пацярпела каля 60 дамоў
У выніку абстрэлу Белгарада была пашкоджаная праезная частка / @bbbelgorod
За апошнія чатыры дні ў Белгарадзе і ваколіцах праз абстрэлы атрымалі пашкоджанні 58 дамоў, пацярпеў 31 прыватны аўтамабіль. Пра гэта расказвае белгарадскі губернатар Вячаслаў Гладкоў.
Гэтай ноччу ў горадзе зноў спрацавала СПА. І зноў пашкоджаныя фасады адміністрацыйных і жылых будынкаў. Расійскі рэсурс Baza таксама піша, што падчас абстрэлу ў двух вагонах цягніка на мясцовым вакзале выбіла шкло.
У мясцовых пабліках пішуць, што абломкі адной з ракет упалі на вуліцы Вакзальнай, дзе знаходзіцца чыгуначны вакзал, і пашкодзілі праезную частку. Відавочцы знялі відэа гучных выбухаў у горадзе. Аўтар аднаго з іх сцвярджае, што бачыў дым у раёне мясцовай ГЭС. Гэтыя сведчанні сабрала ўкраінскае агенцтва УНІАН.