За каментар гадавой даўнасці ГУБАЗіК затрымаў інжынера-тэхнолага з Баранавіч
Адзін з праўладных телеграм-каналаў апублікаваў “пакаяльнае” відэа з жыхаром Баранавічаў. Па дадзеных ГУБАЗіКа, 36-гадовы інжынер-тэхнолаг год таму пакінуў у інтэрнэце каментар аб супрацоўніцы мінскага АМАПу.
Далейшы лёс затрыманага пакуль не вядомы.