За дзень двое дзяцей у Гродне атрымалі сур'ёзныя траўмы пры катанні на цюбінгах

Неабсталяваная горка ў Гродне, з якой катаюцца дзеці / Следчы камітэт
У Гродне за адзін дзень двое дзяцей атрымалі сур'ёзныя траўмы пры катанні на цюбінгах з горак. Абодва інцыдэнты здарыліся ў нядзелю, 16 лютага, паведамляе Следчы камітэт.
11-гадовы хлопчык разам з бацькам і братамі каталіся на цюбінгах з горкі ў адным са спальных раёнаў горада. Горка не была прызначаная для катання.
Пры спуску з гары ў цюбінг хлопчыка ўрэзаўся іншы цюбінг. Аднак дзіця не звярнула на гэта ўвагу і працягнула катацца.
На наступны дзень зранку школьнік паскардзіўся бацькам на галаўны боль. Лекары дыягнаставалі ў яго закрытую чэрапна-мазгавую траўму, удар галаўнога мозгу, пералом цемянной косткі. Дзіця знаходзіцца пад наглядам спецыялістаў.
А 10-гадовая дзяўчынка атрымала траўму на спецыяльна абсталяванай трасе для катання на цюбінгах. Дзіця адправілася на горку разам з маці.
Пры спуску з гары ў яе спортінвентар урэзаліся два іншыя цюбінгі. Дзяўчынка атрымала множныя пераломы нагі. Медыкі аказалі ёй неабходная дапамогу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.