З-за паваленых дрэваў у Магілёўскай вобласці затрымліваліся цягнікі
Непагадзь парушыла рух цягнікоў на ўчастку Асіповічы — Магілёў / РУП "Могилевэнерго"
Непагадзь парушыла рух цягнікоў на ўчастку Асіповічы — Магілёў, на чыгуначныя шляхі ўпалі дрэвы, паведамляе Беларуская чыгунка.
"Асобныя цягнікі на гэтым напрамку рухаюцца з адхіленнем ад графіку прыкладна ад 20 хвілін да 1 гадзіны", — паведамляе прэс-служба.
Уначы з 5 на 6 красавіка ў Магілёўскай вобласці істотна пагоршыліся ўмовы надвор’я з-за моцнага ветру, дажджу і мокрага снегу. Было парушана электразабеспячэнне ў 142 населеных пунктах.