У Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за ветру і снегу

Мокрый снег

6 красавіка чакаюцца ўзмацненне ветру і моцны снег / pixabay.com

У Беларусі 6 красавіка прагназуецца ўзмацненне ветру і моцны снег, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе Белгідрамет.

На працягу дня будзе воблачна. У большасці раёнаў, галоўным чынам на паўднёва-ўсходняй палове краіны, чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.

У Мінску і Магілёве магчымы завеі, на асобных участках дарог — галалёдзіца.

Парывы паўночнага і паўночна-ўсходняга ветру месцамі будуць узмацняцца да 20 м/с. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе –4 °C, максімальная ўдзень — +4 °C.

У МНС папярэдзілі, што такія ўмовы надвор’я могуць прывесці да зніжэння бачнасці на дарогах, частковага разбурэння будынкаў і дахаў, абрываў ліній электраперадач і сувязі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.