З мінскага "Дынама" працягваюць сыходзіць хакеісты, няма ўжо Кулакова
Ветэран клуба гуляў з першага сезона выступлення дынамаўцаў у Кантынентальнай хакейнай лізе.
Аляксандр Кулакоў у наступным сезоне будзе гуляць за "Тарпеда" (Ніжні Ноўгарад).
Як паведамляе прэс-служба мінскага "Дынама", нападаючы правёў за каманду 248 гульняў, закінуў 38 шайбаў, зрабіў 45 галявых перадачаў.
Нагадаем, з "Дынама" сёлета сышла цэлая група гульцоў, сярод іх — абаронца Уладзімір Дзянісаў і нападаючы Цім Стэплтан.
Фота — hcdinamo.by