З Гродзеншчыны ў Курскую вобласць адправілі тоны прадуктаў
"Гуманітарная дапамога" з Ліды / lidanews.by
З Гродзеншчыны ў Курскую вобласць, у Белгарад і на акупаваны расіянамі Данбас адправілі тоны прадуктаў. "Гуманітарную дапамогу" па прадпрыемствах збірае фонд Талая.
Вядома, што ААТ "Малочны свет" адправіла 10,5 тоны малака, ААТ "Гродзенскі мясакамбінат" — больш за 4 тоны мясной прадукцыі, ААТ "Лідахарчканцэнтраты" — 343 кілаграмы прадукцыі (супы і вермішэль хуткага прыгатавання, шматкі грачаныя, геркулес, кісель).
Таксама вядома, што Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў і РУП "Фармацыя" адправілі ў Расію і на акупаваныя тэрыторыі лекі.