З дэпутатам Брыгінцом у мінскім аэрапорце сустрэўся ўкраінскі консул
Дыпламат прыбыў да затрыманага ў аэрапорце "Мінск" дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандра Брыгінца ўначы.
На сваёй старонцы ў фэйсбуку дэпутат напісаў, што консульства таксама абуранае дзіўным паводзінамі беларускай улады, якая не можа даць нават дакумент аб затрыманні Брыгінца, канфіскацыі ў яго дыпламатычнага пашпарта і забароне на ўезд у Беларусь.
Па словах Брыгінца, якія перадае БелаПАН, за ім назірае некалькі камер, у памяшканні немагчыма дыхаць. Дэпутат чакае раніцы, калі амбасада ўручыць ноту беларускай уладзе. Акрамя таго, ён спадзяецца, што зранку кіраўніцтва кампаніі "Белавія" нарэшце дасць каманду памяняць яго квіток да Масквы на квіток да Кіева або да якога-небудзь іншага горада.
Нагадаем, што Брыгінец прыбыў увечары 16 ліпеня рэйсам з Кіева ў складзе афіцыйнай дэлегацыі ўкраінскіх і польскіх дэпутатаў і праваабаронцаў. Яны накіроўваліся ў Варонеж праз Мінск і Маскву. Дэлегацыя плануе сустрэцца з адвакатамі ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, выкрадзенай сепаратыстамі на ўсходзе краіны і перепраўленай у Расію.
Фота — tochka.net