З бабруйскімі актывістамі правялі "прафілактычную размову" перад Днём Волі
На размову запрасілі Вольгу Піманаву, Таісію Кабанчук, Галіну Смірнову, Максіма Рыжкевіча, Алену Мядзведзеву і Ірыну Увараву, Ірыну і Аляксандра Міцура.
Гэтыя актывісты належаць да розных партый і суполак – АГП, БХД, прадпрымальнікі. Таксама міліцыянеры прыходзілі дахаты да лідэра бабруйскай суполкі БНФ Сяргея Лацінскага, але дома былі толькі яго родныя. Супрацоўнікі УУС прыходзілі дахаты і да кіраўніка бабруйскай суполкі АГП Віктара Бузінаева, але яго таксама не было дома.
Негледзячы на тое, што ў позве стаяла прозвішча следчага Ганчарова, размаўляў з актывістамі намеснік начальніка УУС.
"Сяргей Малішэўскі распавёў нам, што існуе адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, - распавядае Вольга Піманава. – Але ніякія паперы падпісваць не прапаноўваў. Ён сказаў "ведаю, што вы граматныя і нічога не падпішаце, таму проста папярэджваю вас".
Таксама Вольга паведаміла, што яе і Алену Мядзведзеву выклікалі 25 сакавіка ў 16.30 да начальніка падаткавай інспекцыі, паведаммляе праваабарончы цэнтр "Вясна".