З 1 красавіка ў Беларусі змянілася базавая арэндная велічыня
Павышэнне склала 86 капеек / pixabay.com
З 1 красавіка ў Беларусі змянілася базавая арэндная велічыня. Адпаведную пастанову прыняў урад.
Раней базавая арэндная велічыня складала 16,9 рубля, з красавіка ўжо 17 рублёў 76 капеек. Такім чынам павышэнне склала 86 капеек.
На падставе базавай арэнднай велічыні вызначаецца памер арэнднай платы пры здачы ў арэнду нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржуласнасці ці ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў.