Плату за арэнду кватэры ў Беларусі забароняць прывязваць да курса долара
У Беларусі забараняюць прывязваць аплату арэнды да курсу долара ці еўра. Адпаведны закон апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Арэндная плата цяпер павінна вызначацца толькі ў беларускіх рублях.
Закон набудзе моц праз два месяцы. Аднак ужо цяпер усе новыя дамовы арэнды павінны афармляцца ў адпаведнасці з новымі правіламі.
Абмежаванне на вызначэнне аплаты ў замежнай валюце будзе дзейнічаць як мінімум паўтары года.