Юры Хадыка: Улады не змогуць забараніць "Чарнобыльскі шлях"

Сама дата — 25 гадоў з моманту аварыі на ЧАЭС — не дазволіць уладам адзначыць яе забаронай, упэўнены Юрый Хадыка. Акрамя таго, арганізатары плануюць падаваць заяўку на правядзенне мітынгу на плошчы Бангалор, афіцыйна адведзенай Мінгарвыканкамам для такіх акцый. Плануецца і шэсце — ад Акадэміі навук да месца мітынгу.

"Будзем дамагацца дазволу, каб пераадолець страх, які прысутнічае цяпер у людзей, каб паказаць — нас шмат, і мы выступаем, за незалежнасць, за справядлівасць", — адзначыў Хадыка.

Дадатковую значнасць і актуальнасць цяперашняму "Чарнобыльскага шляху" надаюць трагічныя падзеі ў Японіі і — на іх фоне — планы беларускіх уладаў наконт будаўніцтва АЭС. Удзельнікі акцыі заявяць аб недапушчальнасці такога будаўніцтва.

"Я асабіста з’яўляюся прыхільнікам атамнай энергетыкі. Але з улікам апошніх аварый у Японіі, з улікам таго, што будаваць у Беларусі збіраюцца расійскую станцыю і за расійскія грошы, я — катэгарычна супраць гэтага праекта", — заявіў навуковец.