Юрася Губарэвіча затрымалі на мяжы

Дагляд (асабісты і аўтамабіля) працягваўся больш за тры гадзіны. Падчас яго размовы вяліся пра суды над палітзняволенымі за Плошчу 19 снежня і пра экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, які ад’ехаў з Беларусі і атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі, распавёў Губарэвіч. Ён быў адным з першых, з кім звязаўся Міхалевіч пасля пакідання краіны.

"Гэта рэакцыя ўладаў на візавы "чорны спіс" ЕС у дачыненні да шэрагу беларускіх чыноўнікаў", - так Юрась Губарэвіч пракаментаваў Pyx.by затрыманне і пільны дагляд на беларуска-літоўскай мяжы.