Ylvis знялі наступны кліп пасля “The Fox”: “Massachusetts” (глядзець)
Два хлопцы з Нарвегіі, якія ў адначассе праславіліся песняй пра тое, як размаўляе ліса, спрабуюць развіць поспех.
Вельмі складана было ўявіць, што Ylvis запішуць пасля кліпа “The Fox”. Ролік, выкладзены на Youtube 3 верасня, сабраў за 50 дзён амаль 150 мільёнаў праглядаў, і толькі глухі зараз не ведае, what does the fox say:
І вось, нарвежцы наважыліся на працяг кар’еры.
За час, што прайшоў з “The Fox”, дуэт ператварыўся ў трыа і паспеў з’ездзіць у Амерыку, дзе зняў іранічную оду штату Масачусец. Як і ў першым відэа, Борд (Bård) і Вегард Ілвісокер (Vegard Ylvisåker) шмат гуляюцца са словамі: тут вам і “Massocheichei”, і “Makkakoko”, і “Massproduce”, толькі без “produce”.
Хлопцы вандруюць па штаце і здымаюць амерыканцаў, якія часам выглядаюць поўнымі ідыётамі. Ну, на тое нарвежцы і камедыйны гурт. Ёсць у кліпе і гомаэратычная лінія, але толькі пункцірная.
Ролік атрымаўся вельмі пазітыўным і сапраўды прыдатным для таго, каб зрабіць паўзу і “зарадзіць батарэі”, як кажуць пра яго самі музыкі.
Але што распавядаць? Глядзіце самі!