“Ястрабы міра”: ці здолее Трамп прымусіць Пуціна спыніць вайну ва Украіне — эфір
Яўген Магда / Еўрарадыё
Будапешт яшчэ не паспеў адыйсці ад расчаравання, якое прынесла адмова Трампа сустракацца з Пуціным у гэтым горадзе, як ініцыятыву ў жаданні стаць пляцоўкай для перамоў падхапілі суседзі Венгрыі. Міністр замежныў спраў Сербіі Марко Джурыч у інтэрвью Fox News прапанаваў Белград у якасці перамоўнай пляцоўкі. Праўда, гэта яшчэ свае карты на стол не выклаў Лукашэнка. Які гатовы свае парады не толькі Пуціну шаптаць, але і з Трампам ды Зяленскім імі дзяліцца.
Чаму Пуцін не згодны на спыненне агню і на якіх умовах Трамп пагодзіцца на сустрэчу з ім? Чаму за апошнія некалькі тыдняў Лукашэнка не зрабіў ніводнай геапалітычнай заявы і ці патрэбнае яму замірэнне з Еўропай? Ці толькі ў кантрабандзе і жаданні зарабіць прычына масавых залётаў дронаў у Літву і навошта ГУР стварыў Беларускае вызваленчае войска? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар Украінскага інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда ў 17:00.