“Кіраваны канфлікт”: хто і што стаіць за паветранымі правакацыямі Літвы — эфір

Валерый Карбалевіч

Валерый Карбалевіч

Трэці раз за тыдзень Літва спыняе працу сваіх аэрапортаў і перакрывае рух праз беларуска-літоўскую мяжу. Не ўвесь — пакуль толькі пасажырскія і грузаперавозкі праз прапускныя пункты на аўтатрасах. Але ўжо ідуць размовы і пра перакрыццё чыгуначных перавозак, у тым ліку і транзітных у Калінінградскую вобласць Расіі. І ўсё з-за метэазондаў, якія дзесяткамі лятуць з боку Беларусі ў Літву і нясуць (найчасцей) кантрабанду цыгарэт. Што праўда, міністр замежных спраў Беларусі Рыжанкоў перакананы, што гэта не беларускія зонды з кантрабандай, а закрыццё Літвой мяжы  правакацыя. Маўляў, не ведаюць у Вільні “як давесці свайму народу нейкія дзеянні антыбеларускага, антырасійскага характару  — таму трэба наскрэсці нейкага такога негатыву”.

Што з сябе ўяўляюць няспынныя залёты метэазондаў з Беларусі ў Літву і ці мае месца тут так званы “кіраваны канфлікт”? Хто гэты канфлікт распачаў і ці атрымліваецца ім кіраваць? Ці гатовая Літва пайсці на перакрыццё транзіту ў Калінінград і ці паслухаюць улады Літвы заклікі Ціханоўскай не спыняць пасажырскія перавозкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.