Што скончыцца хутчэй: метэазонды ў рэжыма ці цярпенне ў Літвы — эфір
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Нешмат часу спатрэбілася, каб даведацца, наколькі сур’ёзнымі былі абяцанні літоўскага боку зачыніць межы з Беларуссю “на больш працяглы тэрмін”, чым некалькі гадзін (як гэты было ў мінулы раз). Як і тыдзень таму, з тэрыторыі Беларусі ў бок Літвы была адпраўленая вялікая група метэазондаў з кантрабандай. І калі ў мінулы раз абыйшлося спыненнем працы на некалькі гадзін аэрапорта Вільні і пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы, то цяпер не працавалі аэрапарты Вільні і Каўнаса, а мяжа была перакрытая з вечара 24 кастрычніка і да 12.00 наступнага дня.
Якія мэты пераследуюць арганізатары запускаў метэазондаў з кантрабандай у бок Літвы і чаму іх не палохае перспектыва перакрыцця мяжы на сапраўды працяглы тэрмін? Ці сапраўды памылка стала прычынай блакавання ў Беларусі расійскай сацсеткі “Вконтакте” і ці была прадказальнай адмена сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце? Ці чакаць у Беларусі Папу Рымскага і пра што сведчыць адмова Ціханоўскай паехаць у Арменію? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 14:00.