Якім надвор'ем пачнецца лета ў Беларусі?
Лета / unsplash
Сіноптыкі Гідраметцэнтра распавялі, якімі будуць першыя дні лета.
Нядзеля, 1 чэрвеня, будзе воблачнай, але сухой. Уначы тэмпература паветра не апусціцца ніжэй + 6 °С, а на ўсходзе ночы будуць яшчэ цяплейшымі — да +14°С. Максімальная тэмпература днём каля +19..+25°С.
У панядзелак, 2 чэрвеня, на Беларусь будуць перамяшчацца франтальныя раздзелы з паўднёвага захаду Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямі. Удзень пройдзе дождж, а месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы + 7..+13°C, а па захадзе да +17°C. Удзень паветра прагрэецца ад +17°C па поўначы і да +26° C па поўдні.
У аўторак, 3 чэрвеня, таксама будзе воблачна і дажджліва. Месцамі будуць грымець навальніцы. Удзень + 16..+22°С, а па захадзе да +24°С.