Як зборная Беларусі па хакеі перамагала Расію на чэмпіянатах свету (відэа)
Беларусы гулялі з расіянамі 11 разоў: 1 перамога, 1 нічыя і 9 паражэнняў. Напярэдадні чарговага матчу Еўрарадыё прыгадвае гісторыю супрацьстаяння.
9 траўня ў 13.15 зборная Беларусі па хакеі згуляе з камандай Расіі на чэмпіянаце свету, які праходзіць у Чэхіі. Нашы пасля сенсацыйнай перамогі над амерыканцамі (5:2) выйдуць на лёд у якасці лідараў групы В, усходнія суседзі займаюць трэці радок і адстаюць ад нас на 3 ачкі.
У 11 гульнях на топ-турнірах зборная Беларусі па хакеі толькі аднойчы выйграла ў расіян. Здарылася гэта 15 гадоў таму на чэмпіянаце свету, які праходзіў у Санкт-Пецярбургу. Адзіную шайбу ў матчы закінуў Уладзімір Цыплакоў з перадачы сённяшняга капітана Аляксея Калюжнага.
Яшчэ была нічыя 2:2 у 1999 годзе (тады на групавой стадыі овертаймы не разыгрываліся) і нічыя ў асноўны час на першынстве 2008 года (нашы ў выніку саступілі па булітах). Усе астатнія гульні — за расіянамі, хоць перамагаць беларусаў ім было не так і проста — у большасці матчаў нашы саступалі з розніцай у 1-2 шайбы.
| Беларусь | Расія | |
| 18.02.1998 Алімпіяда, ¼ фіналу | 1 | 4 | 
| 02.06.1999 Чэмпіянат свету | 2 | 2 | 
| 07.06.2000 Чэмпіянат свету | 1 | 0 | 
| 14.02.2002 Алімпіяда, групавы раўнд | 4 | 6 | 
| 23.02.2002 Алімпіяда, матч за 3 месца | 2 | 7 | 
| 05.06.2005 Чэмпіянат свету | 0 | 2 | 
| 08.06.2006 Чэмпіянат свету | 2 | 3 | 
| 09.06.2008 Чэмпіянат свету | 3 | 4 (па булітах) | 
| 06.06.2009 Чэмпіянат свету, ¼ фіналу | 3 | 4 | 
| 13.05.2010 Чэмпіянат свету | 1 | 3 | 
| 20.06.2014 Чэмпіянат свету | 1 | 2 | 
| Усяго забіта: | 20 | 37 | 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
