Як вайна Ізраіля супраць Ірана ўплывае на вайну ва Украіне — эфір

Яўген Магда

Яўген Магда / Еўрарадыё

Ізраіль распачаў ваенную аперацыю супраць Ірана. І Трамп ад імя ЗША выказаў падтрымку такім дзеянням. У адрозненні ад удараў Украіны па ваенных аб’ектах углыбіні Расіі — гэтыя ваенныя дзеянні ён чамусці не ўхваліў. І адмовіў у пастаўках ракет для сістэм супрацьпаветранай абароны Украіны. Адмовіла ў пастаўках сваіх далекабойных Таўрусаў і Нямеччына. А Польскі прэзідэнт заявіў, што салдаты яго краіны ніколі не будуць накіраваныя ва Украіну. 

Як ваенная аперацыя Ізраіля ў Іране паўплывала на цікавасць у свеце да вайны ва Украіне і як хутка Трамп распачне двухбаковы дыялог з Пуціным пра наладжанне эканамічных стасункаў паміж ЗША і Расіяй? Што насамрэч перашкаджае пастаўкам Таўрусаў ва Украіну і ці змяніліся адносіны паміж Кіевам і Варшавай пасля абрання Наўроцкага прэзідэнтам Польшчы? Як змяняецца еўрапейская палітыка і і па якіх кірунках, апроч трэка абмена ваеннапалоннымі праз тэрыторыю Беларусі, Кіеў супрацоўнічае з Мінскам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар Украінскага інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.