Як мінімум 15 чалавек загінулі ў ДТЗ з удзелам ваеннага грузавіка
У аварыю трапіў грузавік, які перавозіў расійскіх вайскоўцаў / @chp_donetskv
На акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці ў сераду адбылося ДТЗ з удзелам вайсковага грузавіка, паведамляе УНІАН. Грузавік сутыкнуўся з мікрааўтобусам.
Па папярэдніх дадзеных, кіроўца мікрааўтобуса выехаў на сустрэчную паласу. ДТЗ адбылося паміж Тарэзам і Шахцёрскам. Першапачаткова паведамлялася пра 16 загінулых. Аднак, паводле ўдакладненай інфармацыі, ахвяр 15, піша рэсурс mash_donbass. Кіроўца мікрааўтобуса выжыў і цяпер знаходзіцца ў бальніцы.