"Я 5 гадоў знаходзіўся адзін у маленькай камеры": Ціханоўскі пра ізаляцыю

Сяргей Ціханоўскі / Офіс Святланы Ціханоўскай
Сяргей Ціханоўскі распавёў пра ізаляцыю, у якой правёў 5 гадоў жыцця. Паводле яго словаў, увесь гэты час ён знаходзіўся ў камеры адзін. Часам гэта была зусім маленькая камера, часам — камера плошчай у 18 квадратных метраў. Але ў яго ніколі не было суседзяў.
"Крыху менш за 3 гады мне не перадавалі нават лістоў, і мае лісты не даходзілі", — распавёў журналістам Ціханоўскі.
Ён узгадаў папулярны фільм "Назад у будучыню", каб патлумачыць, як адчувае сябе.
"Гэта нібы паралельная галіна часу. Я жыў у паралельнай рэальнасці", — кажа Ціханоўскі.
Ціханоўскі падкрэсліў, што лідарам беларускіх апазіцыйных сіл вызнае сваю жонку, Святлану Ціханоўскую.
"Ці вы лічыце, што лідарам з'яўляецца той, хто 5 гадоў правёў у ізаляцыі? Дык у нас тысячы такіх лідараў", — кажа Ціханоўскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.