"Сёння ўстаў на вагі — 79 кілаграм": Ціханоўскі пра турму і сустрэчу з дзецьмі

Сяргей і Святлана Ціханоўскія

Сяргей і Святлана Ціханоўскія / Офіс Святланы Ціханоўскай

Сяргей Ціханоўскі пасля вызвалення з беларускай турмы важыць 79 кілаграм. Палітык даў сваю першую пасля вызвалення прэс-канферэнцыю.

"Вітаю! Вось так я зараз выглядаю. Сёння ўстаў на вагі — я важу 79 кілаграм", — пачаў Ціханоўскі і падзякваў усім, хто спрычыніўся да яго вызвалення.

Першыя словы ўдзячнасці ён накіраваў прэзідэнту Дональду Трампу.

"Прэзідэнт Трамп сёння мае такую моц, што можа адным словам вызваліць усіх палітзняволеных Беларусі, і я прашу яго сказаць гэтае слова", — сказаў Ціханоўскі.

Ён таксама асабіста падзякаваў прэзідэнту Літвы Гітанаса Науседу, за тое, што "ў свой час ён выратаваў маіх дзяцей, маю сям'ю". Ён таксама падзякаваў польскім палітыкам і дыпламатам.

Ціханоўскі распавёў, што яго моцна падтрымала агучаная Дональдам Тускам прапанова высунуць яго і Святлану Ціханоўскую кандыдатамі на атрымання Нобелеўскай прэміі міру.

Ціханоўскі таксама асабіста падзякаваў міністру замежных спраў Польшчы Радаславу Сікорскаму і былому прэм'еру Вялікабрытаніі Борысу Джонсану, якія падключыўся да ініцыятывы беларускіх дэмсіл і сталі палітычнымі "хросным" Ціханоўскага. Ён сказаў, што даведаўся пра гэта ўжо пасля вызвалення.

Пасля Ціханоўскі звярнуўся да беларусаў і падняў да гары кулак: "Калі вы чакалі знак — вось ён!"

"Сёння ўстаў на вагі — 79 кілаграм": Ціханоўскі пра турму і сустрэчу з дзецьмі
Сяргей і Святлана Ціханоўскія / скрыншот з жывой трансляцыі

Калі карэспандэнт "Радыё Свабода" запытаўся ў Ціханоўскага пра сустрэчу з дзецьмі, ён не змог стрымаць слёзы.

"Жонка кажа дачцэ — тата прыехаў..." — пераказвае Ціханоўскі сустрэчу, пра якую яму эмацыйна цяжка казаць.

"Сёння ўстаў на вагі — 79 кілаграм": Ціханоўскі пра турму і сустрэчу з дзецьмі
Сяргей і Святлана Ціханоўскія / скрыншот з жывой трансляцыі

Ціханоўская падтрымала мужа і распавяла падрабязнасці пра тую сустрэчу:

"Дачка не пазнала тату. Мы бачым, як мяняюцца палітзняволеныя ў турмах, і Сяргей не выключэнне. Яму прыйшлося сказаць ёй, што ён яе тата, каб яна зразумела, што гэта праўда. Было мора слёз. І зараз яны нанова прывыкаюць да пачуцця таго, што тата побач, хоць праз лісты, пакуль яны даходзілі, ён удзельнічаў у іх жыцці. Цяпер у нас ёсць тата і муж, на якога можна абаперціся", — сказала Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.