Вызваленне палітвязняў: колькі выйшла па памілаванні ў 2024-2025 — інфаграфіка

Палітвязні ў Беларусі 

Палітвязні ў Беларусі  / @rubanau_collage

У 2024 годзе Аляксандр Лукашэнка пачаў падпісваць указы пра памілаванне сваіх апанентаў. Да гэтага моманту прайшло дзевяць раўндаў такіх “памілаванняў”. Паводле звестак праваабаронцаў “Вясны”, за гэты час было вызвалена 208 палітзняволеных.

Праз праваабаронцаў і дыпламатаў рэжым атрымлівае спісы цяжка хворых людзей, часцей за ўсё менавіта яны выходзяць на волю.

Вызваленне палітвязняў: колькі выйшла па памілаванні ў 2024-2025 — інфаграфіка
Хвалі "памілавання" / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Імёны тых, каго вызвалялі паводле гэтых указаў, афіцыйна не называюцца. Але некаторыя з іх мы ведаем дзякуючы праваабаронцам.

Апошняе “памілаванне” адбылося напрыканцы студзеня перад так званымі выбарамі. З таго часу публічнага вызвалення палітвязняў больш не было. Еўрарадыё сабрала ў адной інфаграфіцы ўсе плыні “памілаванняў”, каб вы мелі ўяўленне пра маштаб і актыўнасць гэтага працэсу.

Беларускія суды працягваюць фабрыкаваць палітычна матываваныя справы. На сёння, паводле звестак праваабаронцаў, у Беларусі 1324 палітвязні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.