Выйшла кніга вершаў Міхала Анемпадыстава, дзе будуць раней недрукаваныя

Міхал Анемпадыстаў адна з найпрыкметнейшых постацяў беларускага мастацтва
Выдавец Раман Цымбераў выпусціў новую кнігу паэзіі Міхала Анемпадыстава “Каб быць бліжэй да зорак”, у якую ўвайшлі творы, якія раней не друкаваліся.
Летась да 60-годдзя творцы выходзіла кніга “Ці помніш ты”, у якую на той момант былі ўключаны амаль усе вершы паэта.
Міхал Анемпадыстаў — адна з найпрыкметнейшых постацяў беларускага мастацтва: плакатыст, дызайнер, фотамастак, аўтар шматлікіх паэтычных твораў. Нажаль, ён памёр у 2018 годзе.
Ён адзін са стваральнікаў беларускай рок-паэзіі. Быў аўтарам ідэі і тэкстаў рок-мюзікла “Народны альбом” (1997), песень для беларускіх гуртоў і выканаўцаў “Новае неба”, “N.R.M.”, Касі Камоцкай і інш.
У 2013 годзе выдаў зборнік сваіх вершаў “Глыбока, глыбока на дне філіжанкі кавы”.
Лаўрэат прэміі “Рок-каранацыя” (1996, 1997 гадах, у тым ліку за “Народны альбом” як найлепшы альбом году).
У 2019 годзе ў памяць пра мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава была заснаваная прэмія, што выдаецца за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.