"Свечкі Апакаліпсісу". Таццяна Заміроўская праанансавала выхад новай кнігі

Новая кніга Таццяны Заміроўскай / t.me/lightmycire
Таццяна Заміроўская праанансавала выхад кнігі “Свечкі Апакаліпсісу” паводле сваёй працы ў лакшэры-буціку ў Нью-Йорку, у якім прадаюцца самыя дарагія свечкі ў свеце.
Некалькі гадоў беларуская пісьменніца вяла тэлеграм-канал, у якім дзялілася гісторыямі пра пакупнікоў, якія прыходзяць ці замаўляюць свечкі, а таксама пра сваіх калегаў.
За гэты час на канал падпісалася больш за дзевяць тысяч чытачоў, якія неаднаразова цікавіліся, калі ж з'явіцца кніга?
І вось — дачакаліся.
— Дарагія мае свячныя сябры!
Вы круцейшыя за ўсіх! Вы мая вера ў чалавецтва! Вы не разбегліся за чатыры гады, гэта проста цуд, і вас тут амаль дзесяць тысяч! Гэта лепшае, што са мной здарылася ў Амерыцы ў богапраціўным 2025 годзе! Таму вы першымі пачуеце ад мяне гэтую навіну!
Кніга "Свечкі Апакаліпсісу" такі выходзіць!
Не разыходзімся. Толькі для вас хутка будзе таемная спасылка на папярэднюю замову! — паабяцала Таццяна Заміроўская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.