Выйшаў на волю палітзняволены журналіст Андрэй Толчын
Андрэй Толчын / Telegram
У Беларусі выйшаў на волю палітзняволены журналіст 65-гадовы Андрэй Толчын, паведамляе @parlamentbel. Радыё Свабода сцвярджае, што яго вызвалілі па памілаванні.
Відэааператара-фрылансера затрымалі ў верасні 2023-га. У сакавіку сёлета Толчына асудзілі ў Гомелі на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у "паклёпе на Лукашэнку" і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці", а абвінавачанне паводле артыкула "дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь" было знятае.