Выйшаў на волю лідэр АГП Мікалай Казлоў
Мікалай Казлоў / фота Аксаны Крышчановіч
На волю выйшаў лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў, паведамляюць праваабаронцы. Ён адбыў свой тэрмін зняволення.
Казлова асудзілі на тры месяцы арышту за выданне дадзеных па крымінальнай справе супраць Каардынацыйнага савета. Казлоў стаў фігурантам крымінальнай справы, пасля таго як некалькі разоў адмовіўся даваць падпіску аб невыдаванні на допытах у Следчым Камітэт па "справе КС".
Суд над ім адбыўся ў жніўні 2021 года, але прысуд уступіў у сілу ў канцы снежня.
"Я не збіраюся нікуды з'язджаць, не мае намеру пакідаць сваю краіну. Прайду гэты шлях разам з беларусамі", казаў палітык, калі ішоў адбываць свой тэрмін.
Беларускія праваабаронцы прызнавалі Мікалая Казлова палітвязнем.