Выхавацельку дзіцячага садка ў Оршы асудзілі за "распаўсюд экстрэмізму"
Галіна Шапавалава / t.me/vicspring
У Оршы па абвінавачанні ў "распаўсюдзе экстрэмізму" асудзілі выхавацельку дзіцячага садка №44 Галіну Шапавалаву, паведамляе "Віцебская Вясна".
Жанчыну судзілі 9 жніўня ў аршанскім судзе. Прыкладна ў той жа час яна зрабіла закрытымі ўсе свае профілі ў сацыяльных сетках. Выглядае, што апошні раз у сацсеткі Шапавалава заходзіла 7 жніўня. Праваабаронцы мяркуюць, што акурат тады ж яе ізатрымалі.
10 верасня ў Віцебскім абласным судзе аршанка будзе абскарджваць прысуд. Разбіраць скаргу будзе суддзя Ірына Смалякова.