Вольга Гардзейчык-Мазярска: Асвета і Прыгажосць — такая мая ідэя

Вольга Гардзейчык-Мазярска

Вольга Гардзейчык-Мазярска / Еўрарадыё

10 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё —  актывістка беларускай дыяспары, арганізатарка “Купалля” ў Варшаве, заснавальніца Беларускага хору ў Варшаве і тэатральнай групы “Купалінка” Вольга Гардзейчык-Мазярска.

У нас шмат годных людзей, якія маглі б стаць галасамі нацыі, непісанымі аўтарытэтамі для ўсіх, але чамусці сёння ў беларускага грамадства такіх аўтарытэтаў няма. І ў гэтым вялікая праблема, нават бяда. Толькі не трэба казаць, што нацыя не выказвае патрэбы мець такіх аўтарытэтаў, але гэта і не справа нацыі. Справа нацыі ў тым, каб ўтвараць своеасаблівую раку, якая нас нясе, а ўжо справа ўмоўнай эліты рабіць усё неабходнае, каб такія “няпісаныя аўтарытэты” ў нацыі з’яўляліся і кіравалі плынямі гэтай ракі, перакананая Вольга Гардзейчык-Мазярска.

Пра тое, якое значэнне для нас, як для нацыі, маюць мова і традыцыі, чаму так важна захаваць сваю ідэнтычнасць і навошта нацыі патрэбныя “галасы” і “аўтарытэты”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Гардзейчык-Мазярскай.

Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:

                                                                            
Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.