“Вайна не павінна быць сродкам вырашэння праблем” — Ціханоўская да Дня Перамогі

Светлана Тихановская

“Беларусам — свабоды, а Украіне — перамогі” / Скриншот видео

Да 80-й гадавіны Перамогі лідэрка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў.

"Другая сусветная вайна – гэта рана, якая не зарастае. Гэта боль, які мусіць нагадваць нам: вайна ніколі не павінна быць сродкам вырашэння праблемаў. Нашыя бабулі і дзядулі ішлі на фронт не дзеля медалёў, а дзеля таго, каб мы з вамі жылі без страху. Каб не было больш бамбёжак, голаду, стратаў.

Я бачу, як сёння ў Беларусі спрабуюць ператварыць гэтую дату ў яшчэ адно шоу — гучныя лозунгі, ваенная тэхніка. Але мір не нараджаецца ў маршах. Мір — у нашай памяці, у спачуванні, у клопаце пра блізкіх і адно аднаго.

Асабліва балюча глядзець, як гэты дзень цяпер выкарыстоўваюць для апраўдання новай вайны. Для маніпуляцыяў і рэпрэсіяў. І ўлада карае людзей, якія маюць смеласць сказаць "Не вайне". Але менавіта так — словамі "Не вайне!" — намагаемся пазбегнуць памылак мінулага".

Свой зварот Святлана Ціханоўская закончыла словамі: “Беларусам — свабоды, а Украіне — перамогі”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.