Васал Масквы: як Лукашэнку ўспрымаць пасля скандала з Літвой і Польшчай — эфір
  Аліна Харысава / Еўрарадыё
Канферэнцыя па бяспецы ў Мінску, стэндап на тэму міжнародных адносінаў і геапалітыкі, актывізацыя прапаганды на тэмы міжнародных стасункаў, сустрэча з прадстаўніком Ватыкана і ганцы рэжыму Лукашэнкі ў спробах наладзіць адносіны з еўрапейскімі краінамі… Усё гэта падзеі нават не апошняга года, а некалькіх тыдняў. Да ўсяго, актывізацыі працы за мяжой спецслужбаў і як вішанька на торце прызнанне Лукашэнкам нядаўняга “тэрарыста” Пратасевіча — разведчыкам.
Што стаіць за актывізацыяй працы “супрацоўнікаў спецслужб” за мяжой з незалежнымі экспертамі і актывістамі дэмсіл і пра што сведчыць пакручасты лёс “разведчыка Пратасевіча”? Чаму Лукашэнка раптоўна актывізаваўся на міжнародным накірунку і да каго скіраваныя яго “геапалітычныя заявы”? Якія высновы робяць заходнія палітыкі з паводзінаў Лукашэнкі адносна Літвы і Польшчы і як хутка ў Мінску вярнуцца да размоў пра “перагорнутую старонку”? Адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава. Праграма выходзіць раз на два тыдні.