Валерый Кавалеўскі — пра Каляду, гасціннасць і "сепаратызм" палешукоў
Валерый Кавалеўскі / фота з асабістага архіву / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё / Калаж Улада Рубанава / Еўрарадыё
Валерый Кавалеўскі — паляшук. Некалі дыпламат, а цяпер намеснік Святланы Ціханоўскай па замежных справах нарадзіўся ў вёсцы Беражное Столінскага раёну.
Таму напярэдадні Калядаў мы вырашылі зрабіць размову не пра палітыку, а пра Палессе Валерыя Кавалеўскага. Пра ягонае дзяцінства, палешукоў, іх прыналежнасць і адсутнасць сепаратызму, іх гасціннасць і асцярожнасць.
Ну і так, Валерый нават крыху пагаварыў з намі па-свойму — так, як гавораць людзі ў вёсцы Бэрэжнэ, і распавёў, як у іх калядавалі.