Ва усходніх рэгіёнах Украіны праходзяць некалькі рэферэндумаў адразу
11 траўня сепаратысты апытваюць жыхароў Данеччыны і Луганшчыны пра будучы статус абласцей.
Па стане на 8.00 у Данецку не назіраецца выбарчай актыўнасці, цэнтральныя і раённыя вуліцы пустыя. Пра гэта інфармуе УНН са спасылкай на мясцовыя СМІ.
Большаcць школ Калінінскага, Будзёнаўскага, Варашылаўскага раёнаў зачыненыя. Каля будынку ЦВК у Данецку дзяжураць “байцы самаабароны Данецкай народнай рэспублікі”, у руках яны трымаюць аўтаматы.
У Луганску выбаршчыкі ідуць на ўчасткі з моманту іх адкрыцця а 8.00. Усе пункты галасавання адкрыліся своечасова. Паводле інфармацыі СМІ, на некаторых участках, у тым ліку размешчаных блізу органаў дзяржаўнай улады, за парадкам і бяспекай сочаць узброеныя апалчэнцы.
На рэферэндуме аб статусе Луганскай вобласці на галасаванне вынесенае пытанне: “Ці падтрымліваеце вы Акт аб дзяржаўнай самастойнасці Луганскай Народнай Рэспублікі?”. Галасаванне будзе праходзіць да 20.00. У шахцёрскіх гарадах Алчэўск і Папасная ўчасткі будуць працаваць да 23.00 з улікам рэжыму працы мясцовых жыхароў.
Пра незалежнасць рэгіёну апытваюць і жыхароў Данецкай вобласці.
Таксама на Данеччыне і Луганшчыне праходзіць рэферэндум-апытанне, у часе якога жыхары абласцей могуць выказаць сваё меркаванне наконт ідэі далучэння гэтых рэгіёнаў да Днепрапятроўскай вобласці, інфармуе Цензор.НЕТ. Арганізатары гэтага рэферэндума сцвярджаюць, што накіравалі ў Вярхоўную Раду Украіну звароты болей за 70 тэрытарыяльных грамад Луганскай і Данецкай абласцей. У гэтых зваротах змешчаная просьба ўнесці змены і адпаведныя нарматыўныя акты і змяніць адміністратыўна-тэрытарыяльную падначаленасць рэгіёнаў.
Галасаванне па гэтых рэферэндуме адбудзецца 11 траўня ў пятнаццаці населеных пунктах двух абласцей. Тут скрыні для галасавання будуць мабільнымі. Апроч таго, участкі для галасавання будуць адкрытыя на ўсіх тэрыторыях Данеччыны і Луганшчыны.
Апроч таго ў Данецкай вобласці пачалося апытанне наконт таго, ці не хочуць жыхары рэгіёну далучыцца да Вялікабрытаніі, бо заснавальнікам Данецка быў брытанскі прадпрымальнік Джон Юз, перадае УНН. Першапачатковай горад называўся Юзаўка.
Апытанне праходзіць у спецыяльных намётах, усталяваных у розных месцах Данецкай вобласці.