Ва Украіне працягваюцца баі, баевікі спрабуюць прарваць мяжу

Каб абараніць мясцовы памежны атрад, які штурмавалі сотні баевікоў, украінскія сілавікі выкарыстоўвалі авіяцыю.


Як піша ў Facebook міністр унутраных спраў Арсен Авакаў, сёння пад Славянскам (Данецкая вобласць) зноў пачалася інтэнсіўная перастрэлка. У раёне Сямёнаўкі баевікі абстралялі з гранатамётаў украінскія БТРы. Блокпасты сепаратыстаў былі знішчаныя. Авакаў заклікаў мірнае насельніцтва Славянска, Краматорска, Краснага Лімана не выходзіць са сваіх дамоў.
 

Уначы быў бой пад Краматорскам (Данецкая вобласць). Легкавік з баевікамі набліжаўся да пазіцый украінскіх сілавікоў і яго ўзарвалі. Загінулі трое "апалчэнцаў", інфармуе РІА "Новости".
 

Баевікі не спыняюць сваіх спробаў прарваць расійска-ўкраінскую мяжу. Як інфармуе УНІАН, украінская разведка мае звесткі пра 800 баевікоў на 20 грузавіках на расійскай тэрыторыі, яны збіраюцца прарвацца ва Украіну каля Дзякава-Дзмітраўкі.
 

Фота — ria.ru