Устаноўлены кантакт з 50 беларусамі ў Японіі
Шмат хто з беларусаў маюць намер у хуткім часе самастойна пакінуць Японію.
Пасольства Беларусі ў Японіі па стане на 15 сакавіка ўстанавіла кантакт з 50 беларусамі, якія знаходзяцца ў гэтай краіне, паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Па словах Савіных, шмат хто з беларусаў маюць намер у хуткім часе самастойна пакінуць краіну.
Савіных падкрэсліў, што беларускае пасольства ў Японіі працягвае працаваць у звычайным рэжыме, паведамляе "Народная Воля".