Унуку славутага футбаліста Мустыгіна прысудзілі тры гады "хатняй хіміі"
Артур Мустыгін / dinamo-minsk.by
Трэнера акадэміі сталічнага "Дынама" Артура Мустыгіна за ўдзел у пратэстах асудзілі на тры гады "хатняй хіміі", піша Tribuna.
Яго справу разглядалі з 1 лістапада.
37-гадовы Артур Мустыгін — унук легендарнага футбаліста Міхаіла Мустыгіна (1937 — 2023), які двойчы быў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату СССР (у 1962 і 1967 гадах).
Артур Мустыгін працаваў у "Дынама" з камандай U-17 (футбалісты 2006—2007 гадоў нараджэння).
Пасля яго затрымання сілавікі апублікавалі відэа, у якім трэнер расказвае, што адзін раз удзельнічаў у мітынгу: "Хадзіў па дарозе агульнага карыстання. Адпраўляў інфармацыю ў чат-бот дэструктыўнага канала".