Уладзімір Тоўсцік не здолеў вярнуць сабе ліцэнзію
Суд Маскоўскага раёна Мінска на паседжанні 24 сакавіка не задаволіў скаргу адваката на рашэнне Міністэрства юстыцыі наконт пазбаўлення яго адвакацкай ліцэнзіі.
Беларускія юрысты, адзначаючы спецыфіку беларускай палітычнай сістэмы і прававой культуры чыноўнікаў, называюць гэтае судовае рашэнне чаканным, а намаганні калегі — першапачаткова бесперспектыўнымі.
Нагадаем, кваліфікацыйная камісія Мінюста пазбавіла Уладзіміра Тоўсціка ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці "за грубыя парушэнні заканадаўства аб ліцэнзаванні, якія выявіліся ў адмове ад аказання юрыдычнай дапамогі Ірыне Халіп".