Уладны патрыярхат альбо што аб’ядноўвае Трампа, Пуціна і Лукашэнку — эфір

Ірына Сідорская / Еўрарадыё / Еўрарадыё
Нягледзячы на розніцу ў маштабах іх асоб, палітычных магчымасцях і асабістым бэкграўндзе, Трамп, Пуцін і Лукашэнка маюць шмат агульнага — асабліва ў тым, як яны ўспрымаюць сябе, свет і ўладу. Адметна, што на іх (найперш усё ж на Трампа, варта прызнаць) арыентуюцца і маладыя палітыкі ў іншых краінах. А можа і не толькі палітыкі…
Ці сапраўды можна казаць пра падабенства такіх розных па маштабе палітыкаў як Трамп, Пуцін і Лукашэнка і чым яно? Што не так з тэмай пакістанскіх гастарбайтэраў у лукашэнкаўскай прапаганды і пры чым тут “жаданне быць згвалтаванымі”? Чаму маладыя мужчыны ідуць за кансерватыўнымі палітыкамі-папулістамі і чаму за імі не ідуць маладыя жанчыны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.