Украіну з пачатку вайны пакінула больш за 3,8 млн чалавек
Уцекачы / Еўрарадыё
З Украіны з пачатку вайны выехала больш за 3,8 мільёна бежанцаў. Такія дадзеныя прыводзіць ААН.
Па інфармацыі на 26 сакавіка, 2,2 мільёна з іх прыбылі ў Польшчу.
Для параўнання: у Беларусь прыбылі каля 2 тысяч украінцаў. Пра гэта 21 сакавіка паведаміў Беларускі Чырвоны Крыж.