Украінскія сілавікі паехалі ў адпачынак праз... Данецк і трапілі ў палон

Пасля трох месяцаў службы 20-гадовы вайсковец-кантрактнік атрымаў кароткачасовы адпачынак. Разам з некалькімі аднапалчанамі ён узяў білеты да Белай Царквы на цягнік Марыупаль — Львоў. Цягнік праходзіў праз Данецк, які кантралюецца тэрарыстамі, і там украінскіх сілавікоў захапілі ў палон.

Цяпер праходзяць перамовы аб абмене вайскоўцаў на палонных тэрарыстаў, інфармуе сайт inforesist.org.

Фота — ria.ru