Украінскія "чорныя чалавечкі" атакуюць пазіцыі баевікоў (відэа)
У розных гарадах усходніх абласцей Украіны ўзброеныя ўкраінскія патрыёты здзейснілі напады на сепаратыстаў.
Як паведамляе "Укрінфарм", у Марыупалі "людзі ў чорным" правялі "лакальныя антытэрарыстычныя аперацыі". Адбылося некалькі перастрэлак, у прарасійскіх баевікоў ёсць забітыя, параненыя, некаторыя трапілі ў палон. У выніку, сепаратысты самі вызвалілі будынак гарадскога савета. Яны называюць "чорных чалавечкаў" "Правым сектарам" і сцвярджаюць, што іх каля 200 чалавек.
Дэпутат Вярхоўнай Рады, кандыдат у прэзідэнты, лідар Радыкальнай партыі Алег Ляшко паведаміў, што ўдзельнічае ў аперацыях "чорных чалавечкаў" "па вызваленню праблемных абласцей ад сепаратыстаў". Нядаўна, сцвярджае ён, была ліквідаваная база ўзброеных баевікоў, захопленыя кулямёты, аўтаматы, іншая зброя (гл. фота знізу), ёсць палонныя, якіх дапытваюць.
Як можна меркаваць, падраздзяленні "чорных чалавечкаў" — узброеных людзей у масках і чорных уніформах — ствараюць ва ўсходніх абласцях найперш патрыятычныя ўкраінскія арганізацыі і партыі для дапамогі сілавікам у барацьбе з баевікамі. Некаторыя групы ўзнікаюць стыхійна і далучаюцца да руху супраціўлення. Раней іх дзейнасць адзначалася ў Харкаўскай вобласці.
Фота з сацыяльных сетак.