Украінка Світоліна ў Іспаніі не стала паціскаць руку беларусцы Сасновіч

Аляксандра Сасновіч / wtatennis.com
Украінка Эліна Світоліна ў Іспаніі не стала пасля гульні паціскаць руку беларусцы Аляксандры Сасновіч. Яна нават не падышла да сеткі, піша "Прессбол". Прычына падобных паводзін украінскіх спартсменаў вядомая — вайна ва Украіне і падтрымка ўладамі РБ расійскіх агрэсараў.
Тэнісісткі сустрэліся ў першым крузе тэніснага турніру ў Мадрыдзе. Іх паядынак працягваўся 100 хвілін. Сасновіч абыграла Світоліну з лікам 6:4, 7:5. Дарэчы, заўзятары падтрымлівалі ўкраінку.
Наступная саперніца беларускай тэнісісткі — Марыя Боўзкава з Чэхіі, 29-я ў сусветным рэйтынгу. Аляксандра Сасновіч — 47-я ракетка свету.
On the move @ElinaSvitolina battling to hang tight in the 2nd set...#MMOPEN pic.twitter.com/9Yf6dsFGa1
— wta (@WTA) April 26, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.